Прывітанне! Я ўдзельнічала ўмарафоне, які праводзіла Марыля ўпершыню! Дасталася мне кніга нашага земляка — Рамана Свечнікава «Рома едзе». Гэта сучасны беларускі аўтар!!! Сама кніга выйшла ў 2014г.
У гэтай кнізе сабраны нататкі Ромы, якія апісваюць першую частку ягонай кругасветкі — першую палавіну планеты. Яго маршрут пралёг праз Грузію, Арменію, Іран, Азербайджан, Расію, Манголію, Кітай, Лаос і Тайланд!!! Кожная краіна пройдзена героем на надрыве, пражытая без кампрамісаў!
Кніга не мае ніякай цэнзуры, «што бачу — то пішу»! Чытаецца вельмі хутка, гэта своеасаблівае «легкае чытво ў лёгкім жанры», якое зусім не характэрна для беларускай прозы.
Прывяду ўрывак з самага пачатку кнігі:
Я студэнт трэцяга курса Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі, дэвіз якога – «Веды і стыль жыцця!». Мне дваццаць гадоў. Калі вырасту, буду праграмістам. Мая дарога ва ўнівер пралягае паралельна трасе, па якой нясецца плынь з горада. Я дайвер – апускаюся на дваццаць метраў у глыб метро на адным подыху. Тут мяне кожны раз сустракаюць, як тэрарыста, правяраюць мой заплечнік. А яшчэ гэты заўсёды жыццярадасны голас розуму з дынамікаў: «Паважаныя пасажыры, будзьце пільнымі…» Амаль як у старэчы Оруэла. На шостым паверсе пятага корпуса ўнівера месціцца кафедра штучнага інтэлекту. Тлустае паветра ў калідоры можна наразаць нажом, ад паху зводзіць шыю. Наступныя шэсць гадзін мяне будуць заварочваць у пыльны савецкі дыван. Мая бабуля сказала, што будзе жыць, пакуль яе ўнук вучыцца.Дык вось, гэта ўцёкі!У маёй кішэні штосьці каля двухсот даляраў. Мой заплечнік важыць дваццаць тры кілаграмы. Усё разлічана на поўную аўтаномію цягам тыдня, а можа і больш. У камплекце –лёгкая палатка, спальнік, дыванок, маленькая гарэлка з газам, кацялок на літр, нож, ліхтар, шмоткі ды іншыя нішцякі.Я зрабіў прышчэпку ад ліхаманкі, страхоўку на паўгода ды іранскую візу. Мой тэлефонтрымае батарэю каля месяца, камера– паўтара тыдня, ноўт – восем гадзін. Усё застрахавана ад раптоўных паводак гермамяшкамі. Так што на наступныя пару месяцаў усё са мной досыць ясна.Я выходжу з дома раніцай 1 ліпеня. Дзейнічаю холадна і рашуча, быццам бяру інтэграл. За апошнія паўгода я сотні разоў уяўляў сабе гэты момант. Я ведаю дакладны час, калі прыйдзе 112-ты аўтобус – на ім я дабяруся да трасы. Я ведаю дакладнае месца на М1, дзе стану з выцягнутай рукой. Гэтыя паўгода я планамерна рваў ланцуг, якім быў прыкаваны да будкі. Апошні рывок – і мой ашыйнік сарваны. Я прагна глытаю паветра і кладу ўсе назапашаныя сілы на тое, каб быць далей ад будкі, міскі і гаспадара. Я адпраўляюся ў кругасветнае падарожжа.
Сваё падарожжа по краі і кантынентах Рома фіксаваў у блогу на сайце , здымаў відэа, рабіў фатаграфіі. Калі Рома вярнуўся ў Беларусь, запіскі ўвайшлі ў кнігу.
Яго перамяшчэнні, пошук ежы і начлега разбаўляюцца кароткімі дыялогамі, сэнс і цэль якіх не заўсёды ляжаць на паверхні.
«– Hey! Do you speak English?
– Yes, sure.
– Or, maybe Russian?
– Ах-ах, так-так, мы гаворым па-руску.
– Адкуль вы, хлопцы? Мы з Казахстана, з Алма-Аты.
– О, я быў у Алма-Аце летась, калі ганяў стопам у Кітай.
– Хуясе, да ты каўчсёрфер?
– Ну так, але каўчам я мала карыстаюся. Вы не ведаеце, дзе я магу бясплатна пераначаваць?
– Э-э-э, не. Мы не ведаем тут ніякіх месцаў. Але ты можаш пайсці да нас.
– Добра, пайшлі да вас!»
А вы ведаеце назвы раздзелаў? Калі не, дык чытайце...«Міша трахнуў сержанта», «Мы цалуемся на падлозе», «Вадзіла на хаду разлівае чачу па кубках», «Хто настучыць на цябе ў паліцыю» і іншыя.
Хто загарэўся ідэяй прычытаць, магу зкінуць файл)
І скончыць свой водгук хацелася б наступнымі словамі:«Нам усім варта спыніцца на хвілінку, паглядзець у сваё ўнутранае люстэрка, задацца сумленнымі, нязручнымі пытаннямі ды вырашыцца на тое, што вось прама цяпер, не адкаладваючы на панядзелак, варта выціснуць педаль счаплення, затым паддаць газку – і Рома ўнутры нас паезде…»
И еще вопрос: какая идея и сверхзадача книги?
цудоўная наша, родная, найпрыгажэйшая у свеце беларуская мова! Дзякуй!
честно… язык поломала прочитав пару строк......
и в школе особо не любила, хоть и дался мне легко..
Как приятно и необычно читать на мове! Спасибо! Пиши еще!
как ты хорошо написала на белорусском языке, прямо приятно читать было!
Заинтересовала) Викуль, кинь ссылку пожалуйста)
Я сыну дозе толькi бачу, адразу купляю кнiгi на роднай мове))))
Вот здесь можно онлайн прочитать
Если хочешь одним файлом добавляй меня в друзья в вк, там сброшу, тут вроде нельзя((
Мой ник Vik Toriya, Минск (ава со снеговиками)
Дадам вас у сябры)))
Теперь знаю что почитать :). И всегда приятно видеть Родную мову, а на просторе любимого сайта тем более..
Я украинский не знаю. Русский мне ближе
Еле дочитала, ненавижу мову.
ой, аж мурашки по телу пробежали… вспомнилось моё маленькое путешествие длиной в 2 года) может, и мне написать?)) хотя уже многих деталей не помню… а ты хорошо по-белорусски пишешь, и Рома тоже… я совсем язык забыла
Я наш язык очень люблю)
я тоже люблю, но сама плохо им владею… даже по-английски лучше говорю( абсурд, правда? ездила по России — Москва, Питер, пара небольших городков… с Ромой, правда, не сравнить, но приключений тоже хватило)
Спадабалася?
здесь много «приколов», здорового юмора и позитива. вот вторая часть этим не отличается. все через травку, в итоге — опустошенность..
да юмор!!!
Так эта книга на русский переведена. Вспомнила, лучше поздно, чем никогда! Поищи!!!